Аўстралія заявіла пра прадухіленне тэракту ў самалёце
Контртэрарыстычная паліцыя ў Аўстраліі раскрыла змову, удзельнікі якога хацелі зьнішчыць самалёт, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэмʼер-міністра краіны Малькальма Тэрнбула.
«Магу паведаміць, што сёння прайшла буйная сумесная контртэрарыстычная апэрацыя па прадухіленні змовы тэрарыстаў, мэтай якога было крушэньне самалёту», — заявіў ён. Ва ўсіх аўстралійскіх аэрапортах тэрмінова ўведзены дадатковыя меры бяспекі, у іх сцягнуты дадатковыя сілы супрацоўнікаў злучэнняў спэцапэрацый.
Таксама паведамляецца, што падчас ператрусаў у Сіднэі былі затрыманыя чацвёра падазраваных у арганізацыі тэракту.
