Аўстрыя супраць увядзення санкцый у дачыненні да банкаўскага сектара Беларусі
Неназваны аўстрыйскі дыпламат заявіў, што для Вены «важна, каб санкцыі не закранулі насельніцтва, з якім Аўстрыя, у прыватнасці, вядзе вельмі інтэнсіўны дыялог». Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя колы паведамляе Politico.
Паводле іншага дыпламата, венскі «дыялог» — паводле лічбаў, прадстаўленых у рабочай групе па выпрацоўцы сектаральных санкцый, — азначае, што больш за 90 адсоткаў усіх грошай, пазычаных Беларуссю ў краінах ЕЗ, прыпадае на Аўстрыю.
Беларускае Радыё Рацыя
