Азербайджан і Арменія звінавацілі адзін аднаго ў абстрэлах на мяжы. Ёсць загінулыя



Раніцай 1 верасня Арменія заявіла, што ў выніку інтэнсіўнага абстрэлу пазіцый армянскага войска з боку Азербайджану загінулі два вайскоўцы і яшчэ адзін атрымаў раненні.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Арменіі ARMENPRESS паведаміла, што азербайджанскія падраздзелы выкарысталі беспілотнікі і мінамёты для атакі армянскіх пазіцый у кірунку армянскага сяла Сотк, а пазней пачалі абстрэл каля сяла Норабак.

Улады Азербайджану, у сваю чаргу, абвінавацілі Арменію ў вайсковых правакацыях і заявілі, што «падраздзелы азербайджанскай арміі толькі адказваюць на правакацыі падраздзелаў Арменіі, страляючы толькі па легітымных вайсковых цэлях».Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Азербайджану AZERTAC паведаміла, што ў выніку агню, «адкрытага армянскім бокам», атрымалі раненні 4 азербайджанскія вайскоўцы.