Азербайджан заяўляе пра ўзяцце Шушы, Арменія зняпраўджвае



Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас звароту да нацыі заявіў пра тое, што ўзброеныя сілы краіны ўзялі пад кантроль горад Шушы ў Нагорным Карабаху.

«Пераможная азербайджанская армія вызваліла горад Шушы ад акупацыі. Шушы — наш! Карабах — наш! У гэтай сувязі ад усяго сэрца віншую ўвесь азербайджанскі народ! Ад усяго сэрца віншую ўсіх шушынцаў!» — заявіў Аліеў.

Шуша — стратэгічна важны горад, ён па сутнасці з’яўляецца прыгарадам Сцяпанакерта. Праз Шушу праходзіць ключавая дарога, якая звязвае Нагорны Карабах з Арменіяй.

У сваю чаргу Арменія зняпраўджае ўзяцце стратэгічна важнага горада. «Баі ў Шушы працягваюцца, чакайце і верце нашай арміі», — напісаў у фэйсбук афіцыйны прадстаўнік Мінабароны краіны Арцрун Аванісян.

Беларускае Радыё Рацыя