Бабарыка і Цапкала „асвойваюць” Гародню



Штодня ў Гародні павялічваецца колькасць пікетаў за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу.

Прадстаўнікі штаба Віктара Бабарыкі запусціла адмысловы Viber-чат, праз які можна далучыцца і стаць валанцёрам ініцыятыўнай групы, а таксама паставіць подпіс па месцы жыхарства.

Пікеты за Віктара Бабарыку штодня стаяць у цэнтры Гародні, а таксама каля аўтавакзала.

У прадстаўнікоў Валерыя Цапкалы геаграфія пікетаў па Гародні больш шырэйшая. Штодня ў розных кропках гораду адбываюцца да 10-ці пікетаў, паведамляе адмысловы тэлеграм-канал прыхільнікаў гэтага кандыдата t.me/tsepkalo2020. Чакаецца, што сам кандыдат Валеры Цапкала прыедзе ў Гародню, каб сустрэцца з жыхарамі гораду ў пятніцу 5-га чэрвеня 2020 году.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча