НАТА і Рада ЕЗ збяруцца на экстранныя паседжанні па Украіне (абноўлена)



НАТА і Рада Еўразвяза збяруцца на экстранныя пасяджэнні па сітуацыі ва Украіне. Пра гэта сказаў Пётр Парашэнка ў час паседжання Рады  нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, перадае „Украінская праўда”.

„У панядзелак павінна прайсці паседжанне міністраў замежных спраў ЕЗ, дзе будуць скаардынаваны далейшыя дзеянні па забеспячэнні бяспекі Украіны і павелічэнні ціску на Расею, – заявіў ён. – Справа гонару кожнай краіны вызначыць сваё стаўленне да падзеяў у Марыупалі і Валнавасе”.

Паводле яго слоў, трэба ўзмацніць  санкцыі ЕЗ і ЗША супраць Расеі. Прэзідэнт Украіны выказаў намер таксама даць прапановы адносна гэтага. Акрамя таго, у звязку з абвастрэннем сітуацыі з бяспекай на ўсходзе Украіны, перш за ўсё ў Марыупалі, украінскі бок ініцыюе скліканне тэрміновага паседжання Камісіі Украіна – НАТА. Правядзенне пасяджэння таксама чакаецца ў панядзелак.

Раней паведамлялася, што Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікае склікаць пазачарговае паседжаэнне Рады міністраў замежных спраў у звязку з эскалацыяй гвалту ва Украіне.

* * *

Расея заблакавала заяву Рады бяспекі Арганізацыі аб’яднаных нацый па Марыупалі. Чальцам Рады не ўдалося ўзгадніць тэкст заявы па тэракце з-за спрэчкі Вялікабрытаніі і Расеі. Пра гэта паведамляе Reuters. Як пацвердзіў у сваім Твітары прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Радзе бяспекі Лайал Грант, тэкст дакумента заблакавала Масква, якая валодае правам вета. Дэлегацыя Расейскай Федэрацыі адмовілася ўключаць у яго становішча высунутае Вялікабрытаніяй. Раней паведамлялася, што Рада бяспекі ААН у суботу ўвечары не змагла узгадніць тэкст заявы для друку па абстрэлу жылых кварталаў Марыупаля.

* * *

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам абстрэл жылых кварталаў Марыупаля. Пра гэта Туск напісаў у сваім Твітары. Паводле яго, Еўрапейскі саюз павінен весці сваю палітыку, пазбавіўшыся ад ілюзій.

«Яшчэ раз: спробы замірэння з агрэсарам прыводзяць да новых актаў гвалту. Час нарошчваць нашу палітыку, заснаваную на халодных фактах, а не ілюзіі», — дадаў Туск.

У выніку абстрэлу 30 чалавек загінулі і 102 былі параненыя. У Міністэрстве абароны Украіны заявілі, што сілы Анты-тэрарыстычнай аперацыі знішчылі 4 з 6-ці «Градаў», з якіх вёўся абстрэл.

* * *

Прадстаўнікі Украіны, Расеі і АБСЕ абмеркавалі ў Кіеве абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны, у прыватнасці — абстрэл Марыупаля.

nov_2401

55

Obstrel-Mariupolya-terroristami-DNR-i-Rossiya

444

3333

Трохбаковая кантактная група прапануе прадстаўнікам сепаратыстаў з так званых Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік правесці тэрміновую сустрэчу ў беларускай сталіцы. «Кантактная група гатовая да такой сустрэчы з усімі бакамі, якія падпісалі дакументы ў Менску, у любы час. Бакі павінны сустрэцца для прамых перамоваў як мага хутчэй, але не пазней за пачатак наступнага тыдня», — гаворыцца ў заяве.

Баевікі адмаўляюць сваё дачыненне да абстрэлу Марыупаля. У той жа час пра тое, што снарады прыляцелі з тэрыторыі, падкантрольнай сепаратыстам, ужо заявілі як у Генеральнай пракуратуры і Міністэрстве абароны Украіны, так і ў Еўракамісіі.

* * *

Тым часам Латвія патрабуе пазачарговага пасяджэння Рады міністраў замежных спраў Еўразвязу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС краіны. „Становіцца ўсё больш відавочным, што напад пра-маскоўскіх тэрарыстычных груповак на Марыупаль і іншыя месцы на ўсходзе Украіны і цынічныя дзеянні супраць грамадзянскага насельніцтва, цалкам пацвярджаюць той факт, што Расея не зацікаўленая ў мірным урэгуляванні канфлікту”, – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што прапанаваныя Расеяй „мірныя ініцыятывы” і ўдзел у шматбаковых перамовах, відаць, служылі толькі маскай і імітацыяй дзейнасці. У ведамстве падкрэсліваюць, што арганізатары агрэсіі павінны ўсведамляць, што міжнародная супольнасць рашуча і жорстка адрэагуе на далейшае абвастрэнне канфлікту.

Чакаецца, што гэтыя падзеі будуць абмяркоўвацца Радай бяспекі ААН. У сувязі з гэтым Латвія заклікае тэрмінова склікаць пазачарговае пасяджэнне кіраўнікоў дыпламатый краінаў Еўразвязу.

Раней прэзідэнт Еўрапейскага парламента і генеральны сакратар Рады Еўропы  асудзілі артабстрэл Марыупаля і заклікалі Расею вярнуцца за стол перамоваў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота chto-proishodit.ru, news.bigmir.net, reuters.com