Багданкевіч і Лябедзька наведалі Слонім



У рэдакцыі “Газеты Слонімскай” 13 лютага адбылася сустрэча слонімцаў са старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам і ганаровым старшынёй АГП і экс-старшынёй Нацыянальнага банка Беларусі прафесарам Станіславам Багданкевічам. IMG_2401

Госці з Менску вялі гутарку пра стан беларускай эканомікі, пра карупцыю, якая сёння існуе ў Беларусі і як неабходна ўсім нам з ёю змагацца.

IMG_2403 (2)

Станіслаў Багданкевіч больш спыніўся на фінансавых праблемах Беларусі, на дэвальвацыі, якая набірае сілы, а таксама адказаў на пытанні слонімцаў.  IMG_2407

Анатоль Лябедзька вёў сур’ёзную гутарку пра палітыку, пра будучыя прэзідэнцкія выбары, а таксама прэзентваваў і падараваў усім прысутным сваю кнігу “108 дзён і начэй у засценках КДБ”.

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Слонім

 Фота аўтара.