Байдэн абвінаваціў Трампа ў маўчанні пра «дыктатара» ў Беларусі



Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн у пятніцу папракнуў прэзідэнта Дональда Трампа ў тым, што ён не гаворыць аб падаўленні дэмакратычных пратэстаў у Беларусі, краіне, якая, па яго словах, знаходзіцца ў падпарадкаванні «дыктатара».

«Калі прэзідэнт хаваецца ў страху ад уласных грамадзян, адмаўляючыся прыняць волю народу, гэта прыкмета слабога, незаконнага самаўладцы, а не моцнага лідара», — сказаў Байдэн у заяве для Reuters пра Аляксандра Лукашэнку, якога назваў і «дыктатарам». 

У сваёй заяве Байдэн паабяцаў «бараніць нашы дэмакратычныя каштоўнасці і стаяць разам з тымі, хто іх падзяляе», але не ўдакладніў, якія палітычныя крокі яго адміністрацыя прыме супраць Беларусі.

Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і Канада, як чакаецца, у бліжэйшы час увядуць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, паведамілі Reuters крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Фота: Reuters