Байдэн і Зяленскі праводзяць перамовы ў Белым доме



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн праводзіць у Белым доме перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэтая сустрэча, падрыхтоўка якой вялася на працягу двух гадоў, была адкладзеная на адзін дзень з прычыны кансультацый наконт Афганістану.

Як заяўляюць высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, візіт мае прадэманстраваць «прыхільнасць Злучаных Штатаў да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў Украіны», паведамляе «Голас Амерыкі».

Спачатку Байдэн і Зяленскі правядуць перамовы ў пашыраным фармаце пры ўдзеле ключавых дарадцаў, а затым — адзін на адзін. Афіцыйныя асобы паведамілі журналістам, што падчас сустрэчы абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, энергетычнай і кліматычнай палітыкі, а таксама меры па барацьбе з карупцыяй ва Ўкраіне. Таксама паведамляецца, што бакі плануюць анансаваць некалькі пагадненняў, у тым ліку аб дапамозе Ўкраіне ў сферы бяспекі, гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад крызісу на ўсходзе Украіны і дапамогі ў сувязі з каронавірусам.

Што тычыцца супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, то адміністрацыя Байдэна вырашыла падтрымаць аказанне дадатковай ваеннай дапамогі Ўкраіне на выпадак магчымай эскаляцыі яе даўняга канфлікту з Расеяй. Акрамя таго, Байдэн выказаў намер надаць Украіне дадатковую ваенную тэхніку на суму 60 мільёнаў даляраў. Па словах адной з крыніцаў, пакет будзе ўключаць у сябе супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і іншыя «абарончыя смяротныя і несмяротнай сродкі».

Як паведамляюць у адміністрацыі, у гэтым годзе ўрад ЗША надаць Украіне гуманітарную дапамогу ў памеры 45 мільёнаў даляраў для таго, каб падтрымаць жыхароў усходу краіны, якія пацярпелі ў выніку канфлікту з Расеяй.

Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Байдэна заявіў журналістам, што Байдэн выкажа «рашучасць» абараніць бяспеку і суверэнітэт Украіны.Як заявілі высокапастаўленыя крыніцы ў адміністрацыі, у знак значнасці стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі ЗША і Ўкраіна абвесцяць аб аднаўленні дзейнасці заснаванай у 2008 годзе Камісіі па стратэгічнаму партнёрству, якая не склікалася апошнія тры гады.

У той жа час Белы дом неаднаразова падкрэсліваў, што чакае ад Украіны адчувальных вынікаў у барацьбе з карупцыяй. Па словах прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі, чакаецца, што лідары дзвюх краін абмяркуюць комплексную праграму рэформаў, якую прэзідэнт Зяленскі працягвае распрацоўваць і рэалізоўваць з мэтай прывядзення краіны ў адпаведнасці з еўраатлантычнымі прынцыпамі.

Чакаецца, што Байдэн і Зяленскі дамовяцца пачаць «стратэгічны дыялог па энэргетыцы і клімаце» для абмеркаваньня больш шырокіх энэргетычных мэтаў Украіны.

Мэтай гэтага дыялогу з’яўляецца прыцягненне інвестыцый у энэргетычную бяспеку за кошт правядзення рэформаў, скарачэнне выкідаў парніковых газаў, разгляд іншых ініцыятыў па змяненні клімату і далейшыя намаганні па мінімізацыі наступстваў праекта «Паўночны паток — 2», распавяла крыніца ў адміністрацыі. Міністэрства энэргетыкі ЗША заявіла ў аўторак, што афіцыйныя асобы дзвюх краіаў падпісалі заяву аб намерах супрацоўнічаць у галіне энэргетыкі і змены клімату. Падчас перамоў таксама будзе абмяркоўвацца імкненне Ўкраіны ўступіць у НАТО. У чэрвені Зяленскі заявіў журналістам, што ён хоча, каб Байдэн сказаў дакладнае «так» або «не» адносна прадастаўлення Ўкраіне плану далучэння да вайсковага альянсу.

Зяленскі заклікаў чальцоў НАТА паскорыць ўступленнеЎкраіны ў альянс пасля таго, як раней у гэтым годзе Расея размясціла дадатковыя войскі і ваенную тэхніку ля межаў Украіны.

Краіны НАТО лічаць, што Ўкраіне неабходна правесці дадатковыя палітычныя рэформы, перш чым уступіць у альянс. Як распавёў адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі, Байдэн высока ацэніць ужо праведзеныя Зяленскі рэформы, але адзначыць неабходнасць далейшай працы. «Мы цвёрда перакананыя ў тым, што Ўкраіна можа і павінна правесці дадатковыя рэформы для ўмацавання сваёй дэмакратыі, і Злучаныя Штаты працягнуць падтрымліваць намаганні Ўкраіны ў гэтым кірунку», — сказала крыніца.

Як заяўляюць у адміністрацыі, ЗША таксама маюць намер прапанаваць Украіне дадатковую дапамогу ў сувязі з пандэміяй каронавірусу ў памеры 12,8 мільёна даляраў. Раней Вашынгтон ужо падаў Кіеву дапамогу ў барацьбе з пандэміяй на суму 55 мільёнаў даляраў і перадаў Украіне амаль 2,2 мільёна доз вакцыны супраць COVID-19.

svaboda.org