Байдэн паабяцаў Парашэнку ўзмацніць міжнародны ціск на Расею
Віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам паабяцаў дамагацца ўзмацнення жорсткасці міжнароднага ціску на Расею ў звязку з узмацненнем ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе „Украінская праўда” са спасылкай на прэс-службу Белага дома.
Байдэн і Парашэнка выказалі сур’ёзную занепакоенасць з-за непавагі Расеі да сваіх абавязанняў згодна вераснёўскім менскім пагадненням і аднабаковай эскалацыі канфлікту. Яны пагадзіліся працаваць з міжнароднымі партнёрамі для таго, каб Расея адчула наступствы агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны.
Байдэн таксама асудзіў атакі і гвалт ва ўсходняй Украіне, якія здзейснілі прарасейскія сепаратысты, у прыватнасці – атаку на Марыупаль.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters