Байдэн падпісаў пакет дапамогі Украіне на 40 млрд долараў



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў 21 траўня законапраект аб пакеце дапамогі Украіне на 40 мільярдаў долараў, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Пакет прадугледжвае ваенную, эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіне.

На дадзены момант Байдэн знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сеуле, дзе сустракаецца з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёлем.