Байдэн пагутарыў па тэлефоне з Ціханоўскай
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай з борту прэзідэнцкага самалёта.

Як паведамляе Белы дом, Байдэн падзякаваў Ціханоўскай за тое, што яна наведала яго прамову ў Варшаве. Ён падкрэсліў, што ЗША будуць працягваць падтрымку беларускага народу ў абароне і прасоўваньні правоў чалавека, у тым ліку свабоды выказванняў, а таксама свабодных і справядлівых выбараў.
Пазней Ціханоўская ў сваім блогу распавяла, пра што гаварыла з Байдэнам:
„Падзякавала прэзідэнту ЗША за яго выступ ў Варшаве і вялікую ролю ЗША ў барацьбе за свабоду, барацьбу паміж свабодай і рэпрэсіямі. сказала прэзідэнту Байдэну, што беларусы знаходзяцца на перадавой гэтага супрацьстаяння – і цвёрда падтрымліваюць народ Украіны. Я перакананая, што свабода і чалавечнасць пераможа. І я заклікала прэзідэнта падтрымліваць Беларусь на парадку дня”.
