Байдэн прапанаваў Пуціну сустрэцца
Прэзідэнт ЗША прапанаваў расейскаму прэзідэнту сустрэцца ў бліжэйшыя месяцы, правесці саміт у трэцяй краіне „для абмеркавання поўнага спектру пытанняў, з якімі сутыкаюцца ЗША і Расея”.
Байдэн выступіў з гэтай прапановай падчас тэлефоннай размовы з Пуціным 13 красавіка, паведаміў Белы дом.
Байдэн выказаў Пуціну заклапочанасць нарошчваннем расейскай ваеннай прысутнасці каля межаў Украіны і заклікаў аслабіць напружанасць. Ён падкрэсліў, што Вашынгтон падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Байдэн і Пуцін упершыню размаўлялі пасля інтэрв’ю прэзідэнта ЗША ў сакавіку, у якім ён пагадзіўся, што лічыць прэзідэнта РФ „забойцам”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: © Reuters / РИА Новости
