Байдэн правядзе Саміт за дэмакратыю. Ад Беларусі запрасілі Ціханоўскую
Сёння пачнецца Саміт за дэмакратыю, арганізаваны ЗША. Яго правядзе прэзідэнт краіны Джо Байдэн у анлайн-фармаце. На саміт запрасілі прадстаўнікоў 110 дзяржаў.

З краінаў былога СССР на саміце будуць лідары дзяржаваў Балтыі, а таксама Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі. Ад Беларусі запрасілі Святлану Ціханоўскую.
Няма Расеі, Кітаю і Турэччыны. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў раскрытыкаваў ідэю саміту, назваўшы яго „спробай правесці новыя раздзяляльныя лініі”.
Святлана Ціханоўская выступіць 10 снежня на тэму ўмацавання дэмакратыі і абароны ад аўтарытарызму.
Сярод удзельнікаў дыскусій таксама старшыня Еўракамісіі, прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў шэрагу краін, кіраўнікі кампаній, грамадскіх арганізацый і дыпламаты.
