Байдэн: Пуцін выбраў вайну
Народ Украіны стаў ахвярай несправакаванай і неапраўданай атакі расейскіх сіл, сказаў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін абраў вайну, якая прывядзе да катастрафічных чалавечых ахвяр і пакут.
«Народ Украіны стаў ахвярай несправакаванай і неапраўданай атакі расейскіх сіл», — сказаў ён.
Амерыканскі прэзідэнт паабяцаў, што ЗША, саюзнікі і партнёры адкажуць на напад Расеі. Па яго словах, толькі Расея нясе адказнасць за смерці, якія прынясе ўварванне.
