Байдэн у ААН: Дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах у Беларусі
Выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў і Беларусь. «Аўтарытарызм сцвярджае, што ў свеце скончана з дэмакратыяй. Але яны памыляюцца. Будучыня будзе за тымі, хто шануе чалавечую годнасць, а не за тымі, хто топча яе. Будучыня належыць тым, хто раскрывае патэнцыял свайго народу, а не тым, хто яго душыць», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Байдэн сказаў, што дэмакратыя жыве ў мірных пратэстоўцах, праваабаронцах, журналістах, жанчынах, якія змагаюцца за свабоду ў такіх краінах, як Беларусь, Замбія, Сірыя і Куба.