Байдэн у Варшаве сустракаецца з лідарамі краін усходняга фланга НАТА
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн праводзіць у Варшаве сустрэчу з лідарамі „Бухарэсцкай дзявяткі”, у якую ўваходзяць краіны ўсходняга фланга НАТА.
Як піша агенцтва Reuters, Байдэн на сустрэчы запэўніць краіны Усходняй Еўропы ў вернасці ЗША саюзніцкім абавязацельствам і абмяркуе з імі дапамогу Украіне. Большасць краін „Бухарэсцкай дзявяткі” выступае за нарошчванне дапамогі ўкраінскаму войску.
У „Бухарэсцкую дзявятку” уваходзяць краіны, якія калісьці ўваходзілі ў склад або сферу ўплыву Савецкага Саюза, а пасля яго развалу ўступілі ў НАТА. Гэта Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Чэхія, Польшча, Літва, Латвія і Эстонія.