Байдэн заявіў пра падрыхтоўку ініцыятыў, якія ўскладняць планы Пуціна супраць Украіны
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 3-га снежня, што рыхтуе ініцыятывы, накіраваныя на тое, каб стрымаць Расею ад рэалізацыі агрэсіўных планаў супраць Украіны.
«Я збіраю найбольш поўны і значны набор ініцыятыў, каб зрабіць больш цяжкімі для спадара Пуціна далейшыя крокі і дзеянні, якія людзі баяцца, што ён можа зрабіць», — сказаў ён журналістам. Па словах Байдэна, яго адміністрацыя знаходзіцца ў «сталым кантакце» з Украінай і еўрапейскімі саюзнікамі.
Раней 3 снежня міністар абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, заявіў, што найбольшую гатоўнасць да эскалацыі агрэсіі супраць Украіны Расея можа дасягнуць у канцы студзеня.
Фота: AP Photo/Evan Vucci