Байдэн заявіў пра трывожныя тэндэнцыі для дэмакратыі ва ўсім свеце



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распачаў першы арганізаваны Белым домам саміт па пытаннях развіцця дэмакратыі ў свеце. Абмеркаванне праходзіць у анлайн-рэжыме.

У сваім выступе Байдэн выказаў трывогу наконт, як ён сказаў, паслаблення дэмакратычных інстытутаў па ўсім свеце і заклікаў лідараў дзяржаў “узяцца за рукі”, каб паказаць, што дэмакратыя магчымая.

Двухдзённы саміт, праца якога працягнецца ў пятніцу, праводзіцца ў рамках выканання перадвыбарнага абяцання Джо Байдэна ўмацоўваць дэмакратыю па ўсім свеце на фоне ўздыму аўтарытарных урадаў. Віртуальнае мерапрыемства — гэта падзея, якую Байдэн называў прыярытэтам першага года свайго прэзідэнцтва. З постсавецкіх краін на саміце прысутнічаюць лідары краін Балтыі, а таксама Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі. Ад Беларусі запрасілі Святлану Ціханоўскую. Няма Расеі, Кітаю і Турцыі. Ціханоўская выступіць 10 снежня на тэму ўмацавання дэмакратыі і абароны ад аўтарытарызму.

Фота: скрыншот з відэа