Балгарыя абвясціла персонамі нон грата двух расейскіх дыпламатаў



Расейскія дыпламаты будуць высланы з краіны, – паведаміў генеральны пракурор Іван Гешэў. Расейскае пасольства ў Сафіі інфармацыю пацвердзіла. У дыпмісіі заявілі, што „чарговы беспадстаўны дэмарш балгарскіх уладаў не спрыяе выбудоўвання канструктыўнага дыялогу”.

Рашэнне пра высылку дыпламатаў было прынятае пасля затрымання некалькіх балгарскіх чыноўнікаў і вайскоўцаў па падазрэнні ў шпіянажы. Па версіі праваахоўных органаў, групу узначальваў былы кіруючы супрацоўнік вайсковай выведкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: anna-news.info