Балгарыя выслала двух беларусаў з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы
Два грамадзяніна Беларусі і адзін грамадзянін Расеі выдвараны з Балгарыі „ў сувязі з дзейнасцю, накіраванай супраць нацбяспекі і інтарэсаў Рэспублікі Балгарыя”, паведаміла Дзяржаўнае агенцтва нацбяспекі краіны (ГАНБ). Яны пазбаўлены права на пражыванне і ўезд у Балгарыю тэрмінам на пяць гадоў.
Балгарыя заявіла, што два беларусы і расеец звязаныя з рэалізацыяй „элементаў гібрыднай стратэгіі РФ па мэтанакіраваным уплыве на грамадска-палітычныя працэсы ў Рэспубліцы Балгарыя на карысць расейскіх геапалітычных інтарэсаў”. Вядома, што адзін з выдвараных – гэта святар рускай праваслаўнай царквы, настаяцель Прыходу РПЦ у Сафіі архімандрыт Васіян, двое іншых – служыцелі праваслаўнага храма ў Сафіі. У мясцовых СМІ называюць іх імёны, адзін раней служыў на Гарадзеншчыне.
Беларускае Радыё Рацыя