Балкунец: Лукашэнка чарговы раз даў мажлівасць для расейскіх гібрыдных атак з Беларусі



Падчас нядаўняга візіту у Санкт-Пецярбург Лукашэнка заявіў Пуціну, што яго «сталі напружваць» найміты ПВК «Вагнер», якія перадыслакаваліся ў Беларусь, ды просяцца «адпусціць іх на Захад, у Варшаву і Жэшаў».

Мэты рэжыму Лукашэнкі праз такую прамову каментуе палітолаг, сябра Форуму дэмакратычных сілаў Дзмітрый Балкунец:

-Нейкія новыя ўстаноўкі з боку Крамля, улічваючы, што Лукашэнка ў ваенных справах зараз не вельмі кампетэнтны, ну і за грашыма лятаў, ён традыцыйна лятае за рэсурсамі ў Расею. У дадзеным выпадку яму трэба атрымаць нейкую кампенсацыю за знаходжанне групы “Вагнер” у Беларусі. Крэмль мае новыя планы, магчыма, гібрыднай атакі ў адносінах да суседніх краін, у тым ліку Літвы, Польшчы і Украіны. З тэрыторыі Беларусі такія атакі магчымыя, выкарыстоўваючы ў тым ліку рэзерв, які аказаўся на тэрыторыі Беларусі ў выглядзе “Вагнера”.

На думку эксперта, перад прэзідэнцкімі выбарамі Крэмль зацікаўлены ва ўцягваніі ў ваенны канфлікт ва Ўкраіне новых краін-удзельніц. Адсюль і рыторыка Крамля пра, быццам бы, «захопніцкія» планы Польшчы на Заходнюю Ўкраіну і Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя