Барак Абама: Агрэсія Расеі паставіла пад пагрозу мір у Еўропе



„Удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны – факт, які лёгка даказаць”, – заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Таліне прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

97C3F62D-FF25-4105-8949-8965131FE93D_cx0_cy4_cw0_mw1024_s_n

„Расейскія войскі, якія ўвайшлі ва Украіну – гэта не гуманітарная або міратворчая місія.Там знаходзяцца расейскія баявыя часткі з расейскай зброяй і на расейскіх хтанках”, – адзначыў ён.

Барак Абама таксама заявіў, што „спробы вярнуць землі, страчаныя ў 19 стагоддзі – гэта не той спосаб, якім Расея можа заявіць аб сваёй велічы ў 21 стагоддзі”.

Прэзідэнт ЗША заклікаў Расею змяніць палітыку ў дачыненні да Украіны. Паводле слоў Барака Абамы, агрэсія Расеі ва Украіну паставіла пад пагрозу мір у Еўропе.

Пры гэтым запэўніў лідараў Прыбалтыкі, якія сабраліся ў Таліне, што ЗША і НАТА будуць абараняць іх з дапамогай войскаў, калі іх суверэнітэт будзе пастаўлены пад пагрозу.

[youtube id=”B9zKRxaeiV4&list=UUkyrSWEcjZKpIwMxiPfOcgg”]

interfax.com.ua