Барак Абама наведае з візітам Эстонію
Прэзідэнт ЗША Барак Абама сёння прыбывае ў Еўропу. Ён наведае Эстонію, адтуль накіруецца ў Вялікабрытанію на саміт НАТО. Візіту Абамы ў Эстоніі надаецца асаблівае значэнне ў звязку з беспрэцэдэнтнай за апошнія дзесяцігоддзі напружанасцю паміж Расеяй і Захадам з нагоды ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
ЗША і іх усходнееўрапейскія саюзнікі ў апошнія месяцы ўвялі супраць Расеі санкцыі ў сферы фінансаў, прамысловай супрацы і гандлю.
Прыбыццё Абамы ў Эстонію чакаецца ўвечары. На наступны дзень ён сустрэнецца з прэзідэнтам Эстоніі Томасам Ільвэсам, а таксама прэзідэнтамі Латвіі і Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота profi-forex.org