Барак Абама плануе наведаць Кубу
У сакавіку прэзідэнт ЗША Барак Абама наведае Кубу, — пра гэта паведаміла амерыканскай прэсе неназваная крыніца ў Белым доме. Гэта будзе першы візіт амерыканскага прэзідэнта на Кубу за апошнія 88 гадоў.
Рада нацыянальнай бяспекі ЗША 17 лютага не захацела каментаваць гэтыя паведамленні.
Чакаецца, што Белы дом афіцыйна паведаміць пра гэты візіт 18 лютага.
У снежні 2014 года прэзідэнты ЗША і Кубы Барак Абама і Рауль Кастро абвясцілі пра гістарычнае пацяпленне ўзаемных дачыненняў пасля больш чым 50-гадовай амерыканска-кубінскай халоднай вайны. Лідары абедзвюх краінаў сустрэліся асабіста ў красавіку 2015 года ў Панаме, у межах саміту Амерыкаў.
Некалькі месяцаў таму Барак Абама, ў час аднаго з інтэрв’ю сказаў, што спадзяецца наведаць Кубу ў 2016 годзе, але толькі пры ўмове, што «будзе дасягнуты значны прагрэс» у двухбаковых зносінах.
Апошнім прэзідэнтам ЗША, які наведаў Кубу з афіцыйным візітам у 1928 годзе быў Джон Калвін Кулідж.
Беларускае Радыё Рацыя