Барыс Балтэ: Канстытуцыя Новай Беларусі мусіць улічыць досвед Швейцарыі, ЗША і Тайваня
Нягледзячы на канстытуцыйны крызіс у Беларусі ва ўмовах рэжыму Лукашэнкі, беларусы ў замежжы думаюць пра тое, якой мусіць быць Канстытуцыя Новай Беларусі.
Сваім бачаннем канстытуцыйнага ладу Беларусі падзяліўся аўтар канцэпцыі, грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:
-Гэта парламенцкая прэзідэнцкая рэспубліка, дзе ёсць заканадаўчая, выканаўчая, судовая, кантрольая галіны ўлады. Дэцэнтралізаваная дзяржава, дзе вялікія правы ў рэгіянальнай улады, у мясцовага самакіравання. Дзе людзі, на ўзроўні грамад могуць ствараць народныя сходы па тыпу Швейцарыі. Гэта значыць, з’явіцца прамая дэмакратыя. Гэта вельмі эклектычная канстытуцыя, там ёсць элементы і з ЗША, і з Швейцарыі, і з Тайваня.
Вядома, што некаторыя напрацоўкі Барыса Балтэ былі ўлічаны ў тэксце Канстытуцыі Новай Беларусі, над якой працуе офіс Святланы Ціханоўскай.
Кожны можа далучыцца да абмеркавання праекта і прапановаў для Канстытуцыі Новай Беларусі на сайце: kanstytucyja.online.
Беларускае Радыё Рацыя