Барыс Джонсан стане новым прэм’ерам Вялікабрытаніі
Новым лідарам брытанскай Кансерватыўнай партыі стаў Барыс Джонсан. У завяршальным галасаванні ён выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. Гэта азначае, што ў сераду Джонсан будзе абвешчаны новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Ён зменіць на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй, якая, згодна з прынятай працэдурай, у сераду прадставіць каралеве прашэнне аб адстаўцы.
Новы лідар торы быў выбраны ў выніку галасавання, у якім прынялі ўдзел прыкладна 160 тыс. членаў партыі.
Барыс Джонсан першапачаткова лічыўся безумоўным фаварытам, нягледзячы на тое, што некаторыя высокапастаўленыя аднапартыйцы заявілі, што не будуць працаваць у яго ўрадзе.
У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі першачарговая ўвага надавалася адносінам кандыдатаў да „брэксіту”.
Фота BBC.com
