Барыс Нямцоў: У мяне свая пазіцыя асабістая (апошняе інтэрв’ю для Беларускага Радыё Рацыя)



Апошняе інтэрв’ю для Беларускага Радыё Рацыя расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў даў па тэлефоне 13 лютага па сітуацыі на Данбасе.

Барыс Нямцоў не аднойчы выказаваўся аб прысутнасці расейскіх вайскоўцаў на Усходзе Украіны публікаваў артыкулы з доказамі гэтага факту, што таксама магло не падабацца ў Крамлі, прапанаваў выхады з сітуацыі абодвум бакам канфлікту.

– Гэтае перамір’е, яно такое – нядоўнае. Я хацеў бы, каб надоўга, а на самай справе – не надоўга. І ў мяне свая пазіцыя асабістая, і яна заключаецца ў тым, што пакуль перамір’е дзенічае, трэба размежавальную лінію аформіць, як непраніцаемую сцяну, як зрабілі ў раёне сектара Газа. Пакуль мая прапанова не падтрыміваецца не ва Украіне, не ў Расеі. Спадзяюся, што да людзей дойдзе, што гэта адзіны спосаб мірнага ўрэгулявання.

* * *

Барыс Нямцоў прапанаваў пабудаваць сцяну на лініі размежавання на Данбасе. «Глабальныя асцярогі адносна выканання дамоўленасцяў «нармандскай чацвёркі» заснаваны на зашкаліваючай узаемнай нянавісці ўкраінцаў і сепаратыстаў і недасягнення галоўнай дамоўленасці – кантролю над межамі. Але ёсць і станоўчыя моманты перамоў», – кажа расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

– Першы станоўчы момант, што з 15 лютага будзе абвешчана перамір’е. Гэта вельмі добра. Кашмар трэба спыняць. Другое, гэта абмен ваеннапалоннымі – усіх на усіх. Гэта таксама вельмі добрая навіна. Я вельмі спадзяюся, што ніхто не будзе зрываць гэтыя дзве дамоўленасці. Гэта безумоўна плюс. Але ёсць апасенне, што гэтае перамір’е далёка не мір.

Галоўнае пытанне – колькі працягнецца перамір’е. На погляд Барыса Нямцова, – нядоўга. Расейскі палітык прапануе ў час зацішша аформіць лінію размежавання ў выглядзе непранікальнай сцяны па прыкладу Сектара газа. Пакуль гэтую прапанову ні ўкраінскі, ні расейскі бок не падтрымліваюць. Але, відавочна, што гэта дазволіць пазбегчы чарговых ахвяраў супрацьстаяння, – мяркуе Барыс Нямцоў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zn.ua