“Бацькаўшчына” агучыла прапановы ў дзяржаўную праграму “Беларусы ў свеце”



Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” накіравала ў Міністэрства замежных спраў Беларусі прапановы ў дзяржаўную праграму “Беларусы ў свеце” на 2021—2025 гады.

У аснову дакумента пакладзеныя прапановы дыяспары, абвешчаныя на з’ездах беларусаў свету, а таксама аналіз паспяховага досведу іншых краін у галіне двухбаковага супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі. Асаблівая ўвага ў дакуменце надаецца захадам, скіраваным на захаванне і паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа. ЗБС заклікае прадстаўнікоў беларускага замежжа ўважліва азнаёміцца з тэкстам падрыхтаванага дакумента, які размешчаны на сайце арганізацыі, і накіроўваць свае заўвагі на электронны адрас арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя