Бацькі Рамана Пратасевіча просяць дапамогі ў Ангелы Меркель



Бацькі беларускага апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца ў зняволенні ў Менску, папрасілі канцлера Германіі Ангелу Меркель (Angela Merkel) заступіцца за яго і іншых палітычных зняволеных у Беларусі.

Гэтую просьбу яны выказалі ў інтэрв’ю нямецкай газеце Bild, апублікаваным у суботу, 12 чэрвеня.

„Мы вельмі просім вас дапамагчы нам, каб усе невінаватыя выйшлі з турмаў на волю, – сказалі Наталля і Дзмітрый Пратасевічы, звяртаючыся праз нямецкіх журналістаў да кіраўніка ўраду ФРГ. – Кожны новы дзень, не, кожная гадзіна каштуе жыцця невінаватым, у тым ліку дзецям „.

Нагадаем, былога галоўнага рэдактара апазіцыйнага Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну, расіянку Сафію Сапегу, затрымалі ў Менску 23 траўня.

Паводле dw.com

Foto: Michael Hübner / nurfotos.de