Бацькоў школьнікаў прымушаюць прагаласаваць за Лукашэнку
У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх сходах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну.
“Калі раней яны рабілі сходы падчас датэрміновага і прасілі бацькоў прыйсці з пашпартамі, то зараз нахабна бяруць распіскі з такімі ўмовамі”, – адзначае Таццяна Севярынец.
Прадстаўнікі БХД у Віцебску і на Віцебшчыне маюць намер праверыць, ці існуе такая практыка ў іншых школах рэгіёну, паведамляе сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.