БАЖ агучыла вынікі маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ
Прэзідэнцкая выбарчая кампанія, якая пачалася, характэрызуецца тым, што дзяржаўныя СМІ вядуць масіраваную агітацыю за дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку. У той жа час дзяржсмі падвяргаюць апанентаў Лукашэнкі беспрэцэдэнтнай крытыцы. Такія высновы зроблены ў маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая прааналізавала асвятленне сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі.
Па словах кіраўніка групы маніторынгу БАЖ Алеся Анціпенкі, сама прэзідэнцкая кампанія пачалася надзвычай драматычна. Абсалютна нечакана з’явіліся альтэрнатыўныя кандыдаты, такія як Віктар Бабарыка, Валер Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, якія не належаць да традыцыйнай апазіцыі. Яны пачалі хутка набываць папулярнасць.
– Гэта драматычнасць звязана з арыштамі, заведзенымі крымінальнымі справамі супраць Віктара Бабарыкі, супраць Ціханоўскага. Фактычна ідзе выдаленне з гэтай кампаніі на больш актыўных яе ўдзельнікаў. І адбываецца іхная дыскрэдытацыя. Канешне, разам з тым, дзяржаўныя медыі галоўную ўвагу акцэнтуюць на дзеючым прэзідэнце. Ён займае найбольшую долю часу параўнальна з усімі астатнімі суб’ектамі, ён ацэньваецца надзвычай пазітыўна.
Таму фактычна ў дзяржаўных СМІ ідзе пазіцыянаванне толькі аднаго рэальнага прэтэндэнта – Аляксандра Лукашэнкі.
У той жа час недзяржаўныя медыі асвятлялі перадвыбарчыя падзеі больш аб’ектыўна. Дзейнасць і пазіцыя як альтэрнатыўных кандыдытаў, так і цяперашняга кіраўніка краіны падаваліся там дастакова разнастайна і падрабязна, – адзначыў Алесь Анціпенка.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: spring96.org