БАЖ байкатуе канферэнцыю Еўрапейскай фэдэрацыі журналістаў у Маскве
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў адмовіўся ад паездкі на канферэнцыю Еўрапейскай фэдэрацыі журналістаў з-за месца яе правядзеньня – Масквы.
“Праўленне „БАЖ-у“ прыняло рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў канфэрэнцыі Еўрапейскай фэдэрацыі журналістаў, якая пройдзе ў лістападзе ў Маскве, на знак салідарнасці з украінскімі калегамі», – гаворыцца ў адмысловай заявк.
„Існуе высокая рызыка таго, што расейскія ўлады скарыстаюць канферэнцыю у прапагандысцкіх мэтах,”- адзначае прэс-сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі.
– Мы вельмі непакоімся, што правядзенне гэтага Кангрэсу ў Маскве стане чарговым прапагандысцкім матывам у расейскіх СМІ, маўляў, што “ўсе журналісты, з усёй Еўропы да нас прыехалі, нас прызнаюць”, і ўскосна падтрымліваюць вось гэтую прапаганду, якая ліецца з расейскіх каналаў, з расейскіх СМІ. Таму беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла не прымаць удзел у гэтым Кангрэсе ў знак салідарнасці з журналісцкімі арганізацыямі Украіны і Польшчы, якія адразу заявілі пра свой няўдзел у Кангрэсе ў тым выпадку, калі ён будзе адбывацца ў Маскве.
Пра няўдзел у маскоўскім форуме па стане на 17 верасня таксама абвясцілі Грузія, Вугоршчына, Люксембург і Славенія.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя