БАЖ правяла маніторынг асвятлення выбараў дзяржаўным ТБ



Дзяржаўныя СМІ сёлета больш увагі надаюць выбарам прэзідэнта ў параўнанні з 2010 годам, заўважаюць аўтары маніторынгу асвятлення прэзідэнцкіх выбараў, які праводзіць Беларуская Асацыяцыя Журналістаў. Там параўналі час ў праграмах дзяржаўнага тэлебачання, які адведзены на выбары, надвор’е і спорт. Напрыклад, “Панарама” на “Беларусь 1” адвяла прагнозу надвор’я 3%, а выбарам – 5 %. Спартовыя ж навіны занялі трошкі больш за 17 % часу. Хоць прагрэс і адчувальны, але і гэтага мала – заўважае медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі:

– Калі б выбарчы працэс быў больш важным для тэлебачання, то, напэўна, павялічылі б да гэтага ўвагу яшчэ болей. Але ў дадзеным выпадку, паколькі параўноўваюцца 2010 і 2015 гады, то тады на выбары было адведзена менш за 1%, а зараз – каля 5%. Ёсць пэўны прагрэс у гэтым сэнсе, на такую значную для грамадства тэму ТБ звяртае большую ўвагу.

Паводле Паўлюка Быкоўскага, па-ранейшаму ў беларускіх СМІ, як у дзяржаўных, так і незалежных, адсутнічае канцэптуальная дыскусія, якая дапамагала зрабіць свой палітычны выбар.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bykhov.bу