БАЖ правяла маніторынг прарасейскай прапаганды
Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг прарасейскай прапаганды на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Даследаванне праводзілася з 21 кастрычніка па 17 лістапада 2019.
Па словах старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, вынікі гэтага маніторынгу паказваюць, што прысутнасць расейскіх тэлеканалаў на беларускім тэлебачанні застаецца вельмі вялікай:
– Больш за 60% перадач увечары расейскай вытворчасці, а час яны займаюць яшчэ большы. 5-ць з 8-мі тэлеканалаў паказвалі больш за 60%, а тое і 70% перадач расейскай вытворчасці.
Але тым не менш, асноўнымі тэмамі прарасейскай прапаганды былі „народжаныя ў СССР”, „з Расеяй — назаўсёды. Саюзная дзяржава развіваецца”, Трыўмвірат Беларусь — Казахстан — Расея — лакаматывы інтэграцыі”,”Амерыканскія танкі ля межаў Беларусі”. Гэтыя і іншыя блізкія па духу тэмы займалі большую частку навінных і публіцыстычных перадач беларускіх праўладных тэлеканалаў, якія адсочвалі эксперты БАЖ, сказаў Андрэй Бастунец.
Беларускае Радыё Рацыя