БАЖ рыхтуецца да маніторынгу выбараў



Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуецца да маніторынгу і ўжо аднавіла адмысловы раздзел пра выбары на сайце арганізацыі. Напярэдадні выбарчай кампаніі БАЖ аднавіла рубрыку „СМІ і выбары”, дзе будзе размяшчаць самыя актуальныя навіны і парады.

Першае, пра што хоча нагадаць БАЖ, гэта этычныя стандарты для журналістаў – міжнародныя стандарты асвятлення выбараў у СМІ. Таксама арганізацыя неўзабаве пачынае традыцыйны выбарчы маніторынг, паведаміў у нашым эфіры намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Мы будзем маніторыць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя медыя на прадмет таго, як падаюцца кандыдаты, як асвятляюцца тыя ці іншыя мерапрыемствы звязаныя з выбарамі, якую пазіцыю займаюць тыя ці іншыя персоны. Ці ўвогуле прагучаць гэтыя выбары ў медыях. Рубрыка, якая аднавілася на нашым сайце – гэта рубрыка, дзе мы будзем паведамляць пра гэта ўсё, а таксама сапраўды нагадваць калегам пра стандарты. 

Прынцыпы асвятлення выбараў павінны грунтавацца на агульных этычных прынцыпах журналістыкі, як яны сфармуляваны ў шматлікіх кодэксах паводзінаў ва ўсім свеце. Нагадваюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў. Уся інфармацыя выкладаецца на старонцы арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя