Беата Шыдла: Нашай згоды на перамяшчэнне мігрантаў не будзе



“Мы паслядоўна гаворым пра патрэбу вырашэння міграцыйнай праблемы ў Еўропе. Трэба шукаць шляхі, якія паспяхова вырашаць праблему там, дзе яна ўзнікае, а не пераносіць адказнасць на дзяржавы, якія не вінаватыя ў тым, што адбываецца”, – заявіла прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла.

1337083

Яна ўзяла ўдзел у польска-чэшскіх міжурадавых кансультацыях, якія праходзілі ў Варшаве.

“Вышаградская група не дасць дазволу на змены еўразвязаўскіх прынцыпаў у справе перамяшчэння ўцекачоў”, – заявіла Беата Шыдла:

– Наш пункт гледжання ў гэтай справе аналагічны, меркаванне Вышаградскай групы не змяняецца. Мы хочам вырашыць гэтую праблему, хочам быць ініцыятарамі пазітыўнай палітыкі ў вырашэнні міграцыйнага крызісу ў Еўропе, але кажам вельмі зразумела, што нашай згоды на перамяшчэнне мігрантаў не будзе.

Беата Шыдла падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Чэхіі Багуславам Саботкам адзначыла, што Польшчу і Чэхію яднае ў Еўразвязе шэраг супольных інтарэсаў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя