Беата Шыдла не будзе парушаць Канстытуцыю



Прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла наведала з міністрам абароны Антоні Мацярэвічам авіябазу пад Мінскам Мазавецкім.

Беата Шыдла

Падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр выказалася на тэму Канстытуцыйнага трыбунала і адказала, сярод іншага, на пытанне журналістаў адносна вынясення рашэння пра публікацыю судовага рашэння трыбунала на тэму навелізацыі закона пра трыбунал.

Беата Шыдла заявіла, што рашэнне Канстытуцыйнага трыбунала не будзе згоднае з абавязваючым законам, а яна як кіраўнік польскага ўраду не можа парушаць Канстытуцыю:

– Адбываецца двухдзённае сустрэча выбраных суддзяў трыбунала, якая не адбываецца згодна з абавязваючым на дадзены момант законам. Таму цяжка прызнаць, каб гэта было пасяджэнне трыбунала, рашэнні якога ў сувязі з гэтым абавязваючыя, беручы пад увагу тое, што яно не адбываецца на такіх прынцыпах, як прадугледжвае на дадзены момант закон.

Канстытуцыйны трыбунал у Польшчы ў складзе 12-ці асобаў пачаў разгляд скаргаў груп дэпутатаў, старшыні Найвышэйшага суда і юрыдычных арганізацый на навелізацыю закона пра Канстытуцыйны трыбунал.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя