Беглы польскі салдат папрасіў прытулку ў Беларусі
Хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданні статусу ўцекача прынятае да разгляду, заявіў начальнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Яго цытуе ТГ-канал МУС Беларусі. З ягоных словаў, тэрмін разгляду такіх хадайніцтваў да 6 месяцаў, а пры неабходнасьці можа быць прадоўжаны яшчэ на 3 месяцы.
Нагадаем, польскі салдат Эміль Чэчка перайшоў мяжу 17-га снежня і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён заявіў што «ня згодны з палітыкай Польшчы» алносна мігранцкага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з мігрантамі. Польскі бок у сваю чаргу звяртае ўвагу, што салдат меў праблемы з законам на радзіме, злоўжываў алкаголем і наркотыкамі.
Праваахоўныя органы Польшчы завялі на яго крымінальную справу за дэзертырства.
Фота: tvr.by