Беларусь, а не “Белая Расея”: Нарвегія афіцыйна змяніла назву нашай краіны



З гэтага часу Міністэрства замежных спраў Нарвегіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland (літаральна — “Белая Расея”). Змену назвы зацвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

“Мне прыемна, што ў гэты дзень мы можам аб’явіць пра змену назвы і выказаць сваю салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі”, — сказала міністр замежных спраў Нарвегіі – Аннікен Гуйтфельт. Яна асабіста патэлефанавала дэмакратычнай лідарцы Беларусі Святлане Ціханоўскай і паведаміла пра гэта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mk-london.co.uk