Беларусь адмовілася ад Бернскай канвенцыі

Бернская канвенцыя падпісаная ў 1979 годзе. Яна аб’яднала 50 дзяржаваў-удзельнікаў, у тым ліку ўсе краіны Еўразвязу. Беларусь далучылася да канвенцыі ў 2013 годзе. Тым самым рэспубліка ўзяла на сябе міжнароднае абавязацельствы забяспечыць ахову дзікай флоры і фаўны і іх асяроддзя пражывання. Аднак цяпер улады Беларусі вырашылі выйсці з канвенцыі.
У канцы 2022 году прайшло 42-е пасяджэнне пастаяннага камітэту Канвенцыі Рады Еўропы, дзе Камітэт міністраў Рады Еўропы з-за злачынстваў рэжыму Лукашэнкі прапанаваў знізіць удзел Беларусі і пазбавіць магчымасці паўнапраўна ўдзельнічаць у міжнародных пагадненнях.
Рашэнне, уключаючы забарону абрання беларускіх кандыдатаў на выбарчыя пасады ў органах Канвенцыі, прынялі большасцю галасоў. На знак пратэсту беларуская дэлегацыя пакінула залю паседжанняў, а Беларусь – Бернскую канвенцыю.
