Беларусь атрымае чарговы крэдыт ад Расеі
Як заявіў пасол Расейскай Федэрацыі ў Менску Аляксандр Сурыкаў, Беларусь хутка атрымае грошы.
«Рашэнне зараз дасягнута канчаткова і беспаваротна. Крэдыт паступіць у эканоміку Беларусі ў рамках Еўразійскай фонду», – прыводзіць РІА Навіны словы расейскага дыпламата.
Паводле дамовы Беларусі і ЕФСР, Менск атрымае 2 млрд. даляраў. Расейскі амбасадар адзначыў, што «спатрэбіцца нейкая колькасць дзён, каб заключыць крэдытны дагавор, не думаю, што спатрэбіцца шмат часу».
Беларусь вядзе перамовы з МВФ пра атрыманне крэдыту на 3 мільярды даляраў у рамках пашыранага фінансавання пад 2,28% на 10 гадоў. Паралельна Мінск вядзе перамовы і разлічвае атрымаць крэдыт Еўразійскага фонду стабілізцыі і развіцця ў памеры 2 мільярдаў даляраў.