Беларусь будзе патрабаваць кампенсацыі за страты падчас Другой сусветнай вайны
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед распавёў пра генацыд беларускага народа на канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу.
Ён сцвярджае, што Беларусь падчас Другой сусветнай вайны панесла больш істотныя страты, чым лічылася раней, і будзе патрабаваць за гэта кампенсацыі. А таксама — што беспакаранасць калабарантаў, якія дажылі да нашых дзён, стварае глебу для гераізацыі нацызму.
Швед пералічыў злачынствы, якія падчас вайны здзейснілі на тэрыторыі Беларусі нямецкія салдаты, а таксама „нацыяналісты Літвы, Латвіі, Украіны” і байцы „Арміі Краёвай”.
У тэзісах генпракурора на 16 старонках ніводнага разу не згадваецца бел-чырвона-белы сцяг. Хаця ўлады ўсімі сіламі спрабуюць запэўніць беларусаў, што злачынствы ў гады вайны тварыліся менавіта пад гэтай сімволікай.
Беларускае Радыё Рацыя