Беларусь будзе ўпускаць „грамадзян ДНР і ЛНР” выбарачна
Рашэнне пра допуск у Беларусь людзей з дакументамі «ДНР» і «ЛНР» будзе прымацца ў «індывідуальным парадку, у залежнасці ад жыццёвай сітуацыі», заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў рэспублікі ў адказ на запыт Бі-Бі-Сі.
«ДНР» і «ЛНР» з’яўляюцца непрызнанымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі, у сувязі з чым дакументы, выдадзеныя адпаведнымі органамі «ДНР» і «ЛНР», з’яўляюцца несапраўднымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў адказе за подпісам кіраўніка ўпраўлення інфармацыі МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча.
У той жа час, па яго словах, пры ўездзе ў Беларусь з тэрыторыі Расеі людзей з дакументамі «ДНР» і «ЛНР» спачатку праводзіцца ідэнтыфікацыя асобы, а затым, «у індывідуальным парадку», прымаецца рашэнне аб допуску на тэрыторыю краіны.
