Беларусь чакае гістарычны выбар
Альбо Беларусь у Еўропу, альбо Беларусі не будзе ўвогуле. Такую думку на паседжанні “Ліберальнага клубу” ў Менску выказаў палітолаг Сяргей Нікалюк, прадстаўнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
– Выснова першая: Расея з’яўляецца асобнай цывілізацыяй. Выснова другая: Беларусь і Украіна з’яўляюцца часткаю расейскай цывілізацыі. І выснова трэцяя: гістарычны час расейскай цывілізацыі падыйшоў да канца. І таму разам з ёй мы выпадаем з гістарычнага вазка.
У сваю чаргу былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, філосаф Вольга Абрамава лічыць, што Беларусь вызначыцца са сваім цывілізацыйным выбарам у першай траціне 21-га стагоддзя.
– Знаходзячыся паміж дзвюма цэнтрамі сілы цалкам рэальна, што як раз адкладзены выбар – гэта не самы кепскі варыянт. Адмова ад выбару – гэта таксама выбар.
Пры тым, Вольга Абрама не сумняецца, што пры Лукашэнку канчатковы выбар Беларусі паміж Усходам і Захадам зроблены не будзе.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
