Беларусь дапамагае Расеі вывозіць вугаль з Данбаса
Грузавікі з беларускімі нумарамі вывозяць вугаль з Данбаса ў Расейскую Федэрацыю. Пра гэта заявілі прадстаўнікі місіі АБСЕ. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– За апошнія суткі назіральнікі АБСЕ зафіксавалі 26 самазвалаў з беларускай рэгістрацыяй толькі на памежным пункце пропуску “Данецк”. З Растоўскай вобласці беларускія грузавікі ідуць парожнімі, а з Данбаса вяртаюцца загружанымі вуглём. Беларускія грузавікі заўважаныя і на памежным пункце “Гукава”. Згодна паведамленню АБСЕ, за апошнія суткі колькасць самазвалаў з беларускімі нумарамі значна пабольшала.
Пакуль невядома, каму канкрэтна належаць гэтыя самазвалы і ці спрычыніўся хто з Менска да вывазу вугля з Данбаса. У Кіеве такія дзеянні неаднаразова называлі злачыннымі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота 112.ua
