Беларусь і ЕЗ не падпішуць у Рызе пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму



На саміце “Усходняга партнёрства” ў Рызе Беларусь і Еўразвяз не падпішуць пагадненне аб мабільнасці і не парафіруюць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, заявіў дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдзеговічс.

«Працуем над гэтымі дакументамі, вырашаем палітычныя і практычныя пытанні на ўзроўні міністэрстваў і камісій, – сказаў ён. – Вялікая праца зробленая, ёсць прагрэс. Наша мэта – выйсці да канкрэтных рашэнняў да канца латвійскага старшынства». На ўдакладняючае пытанне – ці могуць гэтыя дакументы быць падпісаны 22 траўня ў час саміту “Усходняга партнёрства”, Пілдзеговічс сказаў: «Думаю, што ў пятніцу будзем гэтыя тэмы абмяркоўваць, дыскутаваць, але на канкрэтнае падпісанне дакументаў спадзяемся выйсці да сярэдзіны чэрвеня».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rusplt.ru