Беларусь і Ганконг дамовіліся пра адмену візаў
Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Васілём Мацюшэўскім у панядзелак на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Спецыяльнага аўтаномнага раёна Ганконг Лян Чжэньінам дасягнула дамоўленасці пра ўзаемную адмену візаў.
Як паведамляе пасольства Беларусі ў Кітаі, дамоўленасць уступіць у сілу пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі і Кітаі.
Сёння для беларусаў віза ў Ганконг каштуе 30 даляраў.
На думку спецыялістаў, адмена візаў паміж Беларуссю і Ганконгам дазволіць істотна актывізаваць кантакты дзвюх краін на ўзроўні бізнесу і турызму.
Фота theconfessionsofatraveladdict.wordpress.com