Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб абмене сакрэтнай інфармацыяй
Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
„Заключэнне пагаднення стварае прававую аснову для перадачы і ўзаемнай абароны дзяржаўных сакрэтаў Беларусі і Грузіі ў ходзе двухбаковага супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і арганізацый абедзвюх дзяржаў”, – адзначылі ў прэс-службе.
Бакі прадстаўлялі кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў па абароне сакрэтнай інфармацыі дзвюх краін – старшыня КДБ Валерый Вакульчык і начальнік Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі Вахтанг Гамелауры.
