Беларусь і Казахстан падпісалі план ваеннага супрацоўніцтва на 2024 год
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр абароны Казахстана Руслан Жаксылыкоў падпісалі план ваеннага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін на 2024 год, паведамляе Мінабароны Беларусі.

На сустрэчы з Жаксылыкавым Хрэнін заявіў, што Казахстан з’яўляецца адным з асноўных знешнепалітычных партнёраў Беларусі. Ён адзначыў адзінства поглядаў Менска і Астаны на выклікі і пагрозы ва Усходне-Еўрапейскім і Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёнах калектыўнай бяспекі.
Беларуска-казахстанскія адносіны ва ўсіх сферах маюць стратэгічны саюзны характар. Мяркую, што ўзаемадзеянне ў ваеннай сферы павінна не проста адпавядаць гэтаму ўзроўню, але і быць прыкладам эфектыўнай працы, – заявіў Хрэнін.
Беларускае Радыё Рацыя
